Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Балівіі заразілася каранавіруснай інфэкцыяй

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Балівіі Жанін Аньес
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Балівіі Жанін Аньес

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Балівіі Жанін Аньес заразілася каранавіруснай інфэкцыяй. Пра гэта 53-гадовая жанчына расказала ў «​Твітары»​.

«Вынікі тэсту на COVID-19 аказаліся станоўчымі. Я ў парадку, буду працаваць са сваёй ізаляцыі», — напісала Жанін Аньес, дадаўшы, што адчувае сябе добра і не плянуе класьціся ў лякарню.

У апошнія тыдні колькасьць хворых у Балівіі рэзка ўзрасла. Паводле афіцыйных дадзеных, у краіне зарэгістравана амаль 43 тысячы выпадкаў захворваньня, больш за 1,5 тысячы чалавек памерлі.

На COVID-19 перахварэла вялікая колькасьць палітыкаў і іх сваякоў ва ўсім сьвеце. Сярод іх прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару, прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін, прынц Манака Альбэрт ІІ, віцэ-прэзыдэнт Ірану Масумэх Эбтэкар, намесьнік кіраўніка ўраду Каталёніі Пэрэ Арагунэс ды іншыя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

XS
SM
MD
LG