Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіля Баброўскага і Ўладзімера Навуміка сустрэлі сваякі ў Горадні

Фігуранты «справы Ціханоўскага» палітвязьні Васіль Баброўскі і Ўладзімер Навумік выйшлі на волю і вечарам 9 ліпеня вярнуліся ў Горадню зь Менску. На вакзале іх сустракалі сваякі.

Васіля Баброўскага і Ўладзімера Навуміка выпусьцілі зь СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Ім зьмянілі меру стрыманьня з заключэньня пад варту на падпіску аб нявыезьдзе, але яны застаюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG