Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы карантын ва Ўзбэкістане: зноў зачынілі крамы, рынкі, мячэці і спартовыя залі


Незаконны гандаль ва ўмовах зачыненых рынкаў у горадзе Чыланзар.

Камітэт па справах рэлігій Узбэкістану з прычыны пагаршэньня сытуацыі з каранавірусам прыпыніў з 10 ліпеня па 1 жніўня працу ўсіх рэлігійных арганізацый у краіне, у тым ліку мячэцяў. Такое рашэньне прыняла рэспубліканская камісія.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Мячэці адкрыліся 8 чэрвеня ў «зялёных зонах» Узбэкістану, якія ўлады называюць свабоднымі ад каранавірусу. Раней у красавіку Ўправа мусульман Узбэкістану пастанавіла адмяніць калектыўныя малітвы ў мячэцях. Мусульман папрасілі рабіць намаз і чытаць Каран у хатніх умовах.

З 10 ліпеня па 1 жніўня карантын ва Ўзбэкістане зноў зрабілі больш жорсткім: абмежавалі рух транспарту, забаранілі праводзіць масавыя мерапрыемствы і вясельлі, зачынілі паркі, рынкі, буйныя крамы і спартовыя залі. Тым, каму за 65 гадоў, забаранілі ў бліжэйшыя тры тыдні выходзіць на вуліцу.

Паводле дадзеных на 8 ліпеня, ва Ўзбэкістане на COVID-19 захварэлі больш за 11 тысяч чалавек. За апошнія суткі быў зафіксаваны новы дзённы рэкорд выяўленых выпадкаў — 422, усяго з пачатку пандэміі памерлі 47 чалавек.

Напярэдадні прадстаўнік рэспубліканскага штабу барацьбы з COVID-19 Хабібула Акілаў заявіў, што Міністэрства аховы здароўя Ўзбэкістану вычарпала свае рэсурсы: шпіталі для пацыентаў з каранавірусам перапоўненыя, месцаў у іх не засталося. Паводле яго слоў, калі ў дзень пачнуць выяўляць больш за 1000 выпадкаў, то ў сыстэме аховы здароўя Ўзбэкістану адбудзецца «поўны каляпс».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG