Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам адмовіў штабу Бабарыкі і АГП у правядзеньні сустрэчы з нагоды рэфэрэндуму


Штаб Віктара Бабарыкі, які ініцыяваў правядзеньне рэфэрэндуму

Улады Менску не далі дазволу на правядзеньне ў горадзе сустрэчы для абмеркаваньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Заяўку на правядзеньне сустрэчы падавала Аб’яднаная грамадзянская партыя, ініцыятарам быў штаб Віктара Бабарыкі, паведамляе Tut.by.

Адказ ад Менгарвыканкаму даў намесьнік старшыні Арцём Цура. У ім сказана, што заяўка не адпавядае арт. 9-1 Закону «Аб масавых мерапрыемствах», а таксама што заяўнікі не заключылі дамовы зь «Зелянбудам» і ГУУС Менгарвыканкаму.

Лідэр АГП Мікалай Казлоў сьцьвярджае, што дамовы зь «Зелянбудам», міліцыяй і «хуткай» былі складзеныя.

«Аказалася, што некаторыя з гэтых службаў сабатуюць заключэньне дамоваў. Так, дырэктар „Зелянбуду» Савецкага раёну Галіна Яўгенаўна Банет не падпісала 2 ліпеня падрыхтаваную і нават зарэгістраваную ўжо дамову, на якой ужо стаяла пячатка! І гэта стала падставай для адмовы ў правядзеньні мітынгу. Дамовы з хуткай дапамогай і міліцыяй былі заключаныя», — сьцьвярджае Казлоў.

Штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі разам з АГП 1 ліпеня падаў заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне публічнай сустрэчы з ініцыятарамі канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Сустрэчу плянавалі правесьці ў менскім парку Дружбы народаў 12 ліпеня.

Пасьля таго як Віктар Бабарыка апынуўся за кратамі, ягоная каманда абнародавала відэазварот, у якім палітык заклікаў правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум, вярнуцца да Канстытуцыі 1994 году, бо «ў Беларусі трэба мяняць дзейны канстытуцыйны лад».

Паводле Бабарыкі, для рэалізацыі гэтага пляну неабходна сфармаваць ініцыятыўную групу больш за 100 чалавек, сфармуляваць неабходныя зьмены і сабраць 450 тысяч подпісаў.

Пасьля таго як Віктар Бабарыка апынуўся за кратамі, ягоная каманда абнародавала відэазварот, у якім палітык заклікаў правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум, вярнуцца да Канстытуцыі 1994 году, бо «у Беларусі трэба мяняць дзейны канстытуцыйны лад».

Паводле Бабарыкі, для рэалізацыі гэтага пляну неабходна сфармаваць ініцыятыўную групу больш за 100 чалавек, сфармуляваць неабходныя зьмены і сабраць 450 тысяч подпісаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG