Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачалі выхад з Сусьветнай арганізацыі здароўя


Дональд Трамп

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа афіцыйна паінфармавала Арганізацыю аб’яднаных нацый аб выхадзе са складу Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, адзначаючы, што выхад пачне дзейнічаць праз год, а гэта значыць, што ў выпадку зьмены абставін новая амэрыканская адміністрацыя можа адмяніць гэтае рашэньне.

У траўні Дональд Трамп упершыню выказаў пагрозу спыніць удзел ЗША ў Сусьветнай арганізацыі здароўя, якую ён жорстка раскрытыкаваў за неадэкватную, на ягоную думку, рэакцыю на пандэмію каранавірусу і абвінаваціў у тым, што яна паддаецца кітайскаму ўплыву.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, паводле словаў яго прэсавага прадстаўніка, «знаходзіцца ў працэсе праверкі, разам з Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя, ці выконваюцца ўсе ўмовы для такога выхаду».

Згодна з умовамі выхаду, ЗША павінны выканаць свае фінансавыя абавязаньні перад САЗ да часу завяршэньня ўсёй працэдуры выхаду. ЗША, найбуйнейшы донар САЗ, раней пералічвалі арганізацыі больш за 400 мільёнаў даляраў у год. На гэты момант Вашынгтон завінаваціўся САЗ 200 мільёнаў даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG