Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі адмянілі дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на спажывецкія тавары, уведзенае падчас пандэміі


У Беларусі адмянілі дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на некаторыя тавары, якія стрымліваліся падчас ажыятажнага попыту на фоне пашырэньня каранавірусу і сытуацыі на валютным рынку.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю № 45.

У красавіку сьпіс сацыяльна значных тавараў папоўнілі рыбныя і мясныя кансэрвы, сухое малако, кава, пітная вада, гаспадарчае мыла, запалкі, гігіенічныя пракладкі, падгузкі, туалетная папера, сродкі засьцярогі органаў дыханьня (маскі для індывідуальнага прымяненьня), сродкі дэзынфэкцыі.

Гандлю рэкамэндавалі спыніць стымуляваньне продажу на такія групы тавараў як макарона, крупы, мясныя і малочныя кансэрвы, алей, гаспадарчае і туалетнае мыла, гарбата, кава, санітарна-гігіенічныя сродкі.

Цяперашняй пастановай адмяняецца дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на каву, кансэрвы мясныя, кансэрвы з рыбы, малако сухое, мыла цьвёрдае і гаспадарчае, запалкі, пракладкі гігіенічныя, падгузкі (дзіцячыя і дарослыя), туалетную паперу.

У пэрыяд цэнавага рэгуляваньня сытуацыя на спажывецкім рынку стабілізавалася. Ва ўмовах адсутнасьці падвышанага попыту і наяўнасьці шырокага асартымэнту тавараў прынятая пастанова № 45, — адзначаецца ў ведамстве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG