Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Symbal.by не спыніў дзейнасьць на прапанову МНС. У адказ МНС падаў у суд


Чарга ў краму Symbal.by перад яе закрыцьцём, 25 чэрвеня

Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зьвярнулася ў Эканамічны суд Менску, каб прыпыніць дзейнасьць крамы Symbal.by на праспэкце Машэрава, 18. Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку сузаснавальнік крамы Павал Белавус.​

Суд прызначылі на 16 ліпеня.

Як сказаў Свабодзе Белавус, 23 чэрвеня Савецкі раённы аддзел па надзвычайных сытуацыях склаў прапанову аб спыненьні дзейнасьці крамы праз парушэньні. Прапанова мела № 2, то бок у 2020 годзе да Symbal.by аддзел МНС па Савецкім раёне прапаноўваў закрыць толькі адну ўстанову, мяркуе Белавус.

Прапанову зацьвердзілі 24 чэрвеня, але крама Symbal.by закрылася толькі 29 чэрвеня.

29 чэрвеня Савецкі раённы аддзел па надзвычайных сытуацыях зьвярнуўся ў Эканамічны суд Менску, каб прыпыніць дзейнасьць крамы Symbal.by, бо крама не спыніла дзейнасьць 24 чэрвеня пасьля зацьверджаньня пастановы.

Бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё офлайн-крамы Symbal.by з 29 чэрвеня. Раней прыпыніла сваю працу онлайн-крама.​Паводле Белавуса, праверкі супраць крамы не спыняюцца, іх робіцца толькі больш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG