Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр італьянскі кампазытар Эніё Марыконэ


Эніё Марыконе атрымлівае "Оскар" за музыку да фільму "Пачварная васьмёрка", 2016
Эніё Марыконе атрымлівае "Оскар" за музыку да фільму "Пачварная васьмёрка", 2016

У Рыме памёр усясьветна вядомы кампазытар Эніё Марыконэ.

Як паведаміла італьянскае агенцтва ANSA, некалькі дзён таму яго даставілі ў шпіталь зь пераломам сьцегнавой косьці. Яму быў 91 год.

Марыконэ напісаў музыку да больш чым паўтысячы кінафільмаў, сярод іх «За жменю даляраў», «Добры, дрэнны, злы», «Аднойчы на Дзікім Захадзе», «Легенда пра піяніста», «Прафэсіянал».

Кампазытар двойчы атрымліваў прэмію «Оскар», тройчы — прэмію «Залаты глёбус», шэсьць разоў быў ляўрэатам
BAFTA.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG