Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19 у сьвеце: Казахстан ізноў увёў карантын, у Індыі адклалі адкрыцьцё Тадж-Магалу


Шпіталь у Кіргізстане

У шэрагу краінаў рэзка павялічылася колькасьць інфікаваных COVID-19.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

  • Казахстан зрабіўся першай у сьвеце краінай, у якой вярнулі карантын. Забаронены масавыя мерапрыемствы, жыхарам нельга перасоўвацца групамі больш чым па тры чалавекі, закрыліся спартовыя і гандлёвыя цэнтры. Карантын працягнецца два тыдні.
  • У гішпанскай Галісіі (рэгіёну на паўночным захадзе Гішпаніі) у нядзелю зноў увялі рэжым жорсткага карантыну пасьля таго, як тут выявілі 258 новых выпадкаў інфікаваньня. Улады лічаць, што эпіцэнтрамі COVID-19 былі рэстарацыі і бары. Днём раней карантын быў уведзены ў частцы Каталёніі.
  • У Расеі за суткі выявілі 6736 інфікаваных каранавірусам. Паводле апэратыўнага штабу, памерлі за дзень 134 чалавекі. Усяго ў Расеі быў інфікаваны 681 251 чалавек, памёр 10 161.
  • У аўстралійскім Мэльбурне каля 3 тысяч чалавек апынуліся ізаляванымі ў кватэрах пасьля таго, як улады ўвялі карантын у дзевяці шматпавярховых дамах, паведамляе ВВС.
  • Улады Індыі адклалі заплянаванае на нядзелю адкрыцьцё Тадж-Магалу, бо сытуацыя з COVID-19 абвастрылася. За апошнія суткі ў краіне выяўлена каля 25 тысяч новых захворваньняў, памерлі 613 чалавек.
  • Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у твітэры, што сьмяротнасьць ад каранавірусу зьмяншаецца. Паводле інстытуту Джонза Гопкінза, у краіне больш як 2 мільёны 874 тысячы выпадкаў інфікаваньня, што трымае Амэрыку на першым месцы ў сьвеце ў колькасьці хворых. Больш як 129 тысяч чалавек памерлі.
  • Бразылія на другім месцы ў сьвеце ў колькасьці захварэлых на каранавірус (1 603 055 выпадкаў). На першым месцы застаюцца ЗША. За апошнія суткі ў Бразыліі зафіксавана 602 сьмерці ад COVID-19.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG