Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілеўскі і яшчэ некалькі футбалістаў берасьцейскага «Дынама» сышлі на самаізаляцыю 


Арцём Мілеўскі з партнэрамі па камандзе
Арцём Мілеўскі з партнэрамі па камандзе

Форвард футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце) Арцём Мілеўскі паведаміў у Instagram, што сышоў на самаізаляцыю.

«Перадаю ўсім нашым прывітаньне! Хто на „бальнічцы“ — ад душы здароўя! У мяне плюс 14 дзён самаізаляцыі. 2020 — цёмныя часы», — напісаў Арцём Мілеўскі.

У берасьцейскім клюбе зафіксаваная ўспышка каранавірусу. Генэральны дырэктар каманды Сяргей Вараб’ёў у інтэрвію на дынамаўскім сайце пацьвердзіў, што некаторыя гульцы захварэлі на каранавірус.

«Сапраўды, у камандзе ёсьць хворыя. Некалькі гульцоў асноўнага складу праходзяць абсьледаваньне. У іх ўзятыя тэсты на каранавірус. Зрэшты, атмасфэра ў камандзе здаровая і пазытыўная. Мы строга выконваем усе рэкамэндацыі Міністэрства аховы здароўя», — адзначыў ён.

Беларусь доўгі час заставалася адзінай камандай у Эўропе, дзе працягваўся футбольны чэмпіянат. Прысутнасьць гледачоў пры гэтым не абмяжоўвалася. Цяпер нацыянальныя спаборніцтвы шмат дзе аднавіліся, але без заўзятараў на трыбунах.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG