Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канапацкая — за выхад Беларусі з саюзнай дзяржавы і АДКБ і за Дзень незалежнасьці 25 сакавіка


Ганна Канапацкая

Пра гэта прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Беларусі заявіла ў відэазвароце у нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасьці (Рэспублікі) 3 ліпеня.

Паводле яе «сьвяткаваньне Дня незалежнасьці 3 ліпеня выглядае, як рэха савецкага мінулага, як спасылка на тое, што ў Беларусі не было сваёй тысячагадовай нацыянальнай дзяржаўнасьці». «Але мы, беларусы, заслужылі аднавіць сваю гістарычную памяць і сьвяткаваць сапраўдную незалежнасьць 25 сакавіка», — лічыць Ганна Канапацкая.

«І калі я стану прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь, я аднаўлю Дзень незалежнасьці 25 сакавіка і ініцыюю выхад рэспублікі з дамовы аб АДКБ і дэнансуе дамову аб саюзнай дзяржаве», — паабяцала палітык.

Пры гэтым яна, аднак, дадала, што «сапраўдную дату Дня незалежнасьці» вызначыць разам з народам.

30 чэрвеня ЦВК паведаміла, што за вылучэньне Ганны Канапацкай кандыдаткай у прэзыдэнты было пададзена 146,6 тысяч сапраўдных падпісаў. Раней палітык заявіла, што здала 110 тысячаў подпісаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG