Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На COVID-19 захварэлі больш за 11 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце, памерлі больш за 500 тысяч


Аэрапорт у горадзе Атланта, ЗША, ілюстрацыйнае фота

Такія зьвесткі агучыў Дасьледчы цэнтар сыстэмных навук і інжынэрыі (CSSE) унівэрсытэту Джонза Гопкінза (ЗША), перадае TUT. BY

Паводле ўнівэрсытэту Гопкінза, дакладная колькасьць тых, хто заразіўся каранавіруснай інфэкцыяй у сьвеце склала 11,080 мільёнаў чалавек, памерлі — 525,2 тысячы чалавек, ачунялі — больш за 5,8 мільёна чалавек.

Больш за ўсё тых, хто захварэў па дадзеных на раніцу 4 ліпеня ў ЗША — 2,8 мільёна чалавек. Памерлі ў ЗША за час эпідэміі 129,4 тысячы тых, хто захварэў COVID-19. На другім месцы — Бразылія з 1,5 мільёна пацьверджаных выпадкаў COVID-19. Расея знаходзіцца на трэцім месцы паводле колькасьці хворых — 666,9 тысячы чалавек, з пачатку пандэміі ў краіне памерлі больш за 10 тысяч чалавек.

У Беларусі на 3 ліпеня зарэгістравана 62 997 выпадкаў COVID-19, памерлі 412 пацыентаў. Ачунялі і выпісаныя 49 909 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны каранавірус.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG