Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень незалежнасьці ЗША


Падзеі 4 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гісторыі

1776 — прынятая Дэклярацыя Незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1848 — выйшаў у сьвет «Камуністычны маніфэст» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса.

1807 — нарадзіўся Джузэпэ Гарыбальдзі, народны герой Італіі.

1950 — у эфір выйшла радыёстанцыя «Свабодная Эўропа». Вяшчаньне пачалося зь перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславаччынай — першыя перадачы былі на чэскай мове. Праз год у Мюнхэне пад радыёстанцыю абсталявалі асобны будынак.

У памяці

1826 — памёр Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі, аўтар Дэклярацыі Незалежнасьці ЗША, адзін з айцоў-заснавальнікаў амэрыканскай дзяржавы.

1952 — на эміграцыі ў амэрыканскім Чыкага памёр Язэп Варонка, міністар замежных справаў Народнага сакратарыяту БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР.

2008 — адбыўся выбух у Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці. Пацярпелі каля 50 чалавек.

Цытата:

«Мы сыходзім з той відавочнай ісьціны, што ўсе людзі створаныя роўнымі і надзеленыя іх Творцам пэўнымі неад’емнымі правамі, да ліку якіх належаць жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця. Для забесьпячэньня гэтых правоў людзьмі засноўваюцца ўрады, якія атрымліваюць свае законныя паўнамоцтвы са згоды кіраваных. У выпадку, калі якая-небудзь форма ўраду робіцца згубнай для саміх гэтых мэтаў, народ мае права зьмяніць або скасаваць яе і заснаваць новы ўрад, заснаваны на такіх прынцыпах і формах арганізацыі ўлады, якія, як яму ўяўляецца, найлепшым чынам дадуць людзям бясьпеку і шчасьце».

З Дэклярацыі Незалежнасьці ЗША

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG