Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Крамля: Пуцін з Лукашэнкам мелі «кароткую гутарку» ў Ржэве


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін пад Ржэвам, 30 чэрвеня 2020
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін пад Ржэвам, 30 чэрвеня 2020

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і яго беларускі калега Аляксандар Лукашэнка ў Ржэве мелі магчымасьць абмяняцца думкамі на тэму двухбаковых адносін, інтэграцыі і міжнародных справаў, заявіў 3 ліпеня прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

Пуцін і Лукашэнка 30 чэрвеня адкрылі мэмарыял савецкаму салдату пад Ржэвам, усклаўшы кветкі да помніка.

«Прэзыдэнты ў Ржэве мелі магчымасьць абмяняцца думкамі, сапраўды. Кароткая гутарка адбылася, яны абмеркавалі і двухбаковыя адносіны, і тэмы інтэграцыйныя, і ў цэлым абмяняліся думкамі аб міжнародных справах», — цытуе Пяскова агенцтва «РИА Новости».

Раней прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант пракамэнтавала сустрэчу так: «Улічваючы сытуацыю, прэзыдэнты ў працоўным парадку абмеркавалі ўсе пытаньні, якія трэба было закрануць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG