Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Францыі сышоў у адстаўку. Новым прэм'ерам прызначылі каардынатара па выхадзе з карантыну

абноўлена

Жан Кастэкс

3 ліпеня прэмʼер-міністар Францыі Эдуар Філіп падаў прашэньне аб адстаўцы свайго кабінэта. Прэзыдэнт Эманюэль Макрон прыняў адстаўку.

Перастаноўкі ва ўрадзе сталі чаканай падзеяй. Сам Макрон, якому да завяршэньня цяперашняга прэзыдэнцкага тэрміну застаецца два гады, абвясьціў нядаўна, што будзе створаная «новая каманда», адзначае «Францускае міжнароднае радыё». Адной з прычын гэтаму сталі наступствы эпідэміі каранавірусу.

Празь некалькі гадзін Елісейскі палац са спасылкай на рашэньне прэзыдэнта Эманюэля Макрона паведаміў, што новым прэм'ерам Францыі прызначаны намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Жан Кастэкс. Раней Кастэкс быў прызначаны каардынатарам па выхадзе Францыі з карантынных абмежаваньняў, уведзеных з прычыны каранавірусу.

Эдуар Філіп займаў пасаду прэмʼер-міністра Францыі з 15 траўня 2017 году. Да гэтага з 2010 году ён быў мэрам горада Гаўр. На выбарах 28 чэрвеня 2020 году Эдуар Філіп зноў перамог на выбарах кіраўніка адміністрацыі гэтага горада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG