Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адзначаюць афіцыйны Дзень незалежнасьці. Фота


Аляксандар Лукашэнка падчас цырымоніі ўскладаньня кветак на плошчы Перамогі
Аляксандар Лукашэнка падчас цырымоніі ўскладаньня кветак на плошчы Перамогі

Аляксандар Лукашэнка разам з са сваімі сынамі Мікалаем, Віктарам і Дзьмітрыем 3 ліпеня паўдзельнічаў у цырымоніі ўскладаньня кветак на плошчы Перамогі ў Менску.

«У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ зрабіў гістарычны выбар — паставіў сваю свабоду вышэй за сваё жыцьцё. Іншага выбару і не магло быць у нашчадкаў старажытнага славянскага народа — моцнага, ганарлівага і незалежнага. Народа, які сам ніколі ня быў рабом», — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў вітальным слове.

«Мы разам будуем нашу незалежную дзяржаву, — сказаў Аляксандар Лукашэнка. — Наша будучыня залежыць толькі ад нас саміх. Ніхто ня ў стане расхістаць нашу стабільнасьць і незалежнасьць, якая сёньня ў Беларусі. Толькі мы можам вяршыць лёс свайго народа на гэтай зямлі».

Сыны Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітры, Мікалай і Віктар ускладаюць кветкі да манумэнту Перамоі ў Менску
Сыны Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітры, Мікалай і Віктар ускладаюць кветкі да манумэнту Перамоі ў Менску

Афіцыйнае сьвяткаваньне Дня незалежнасьці пачалося а 10-й гадзіне ў Менску з патрыятычнага шэсьця «Беларусь памятае».

Сярод іншых урачыстых імпрэзаў 3 ліпеня ў Менску — адкрыцьцё музычнага фантана на Сьвіслачы, канцэрт каля стэлы «Менск — горад-герой» і сьвяточны салют.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG