Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абмежаваў 5% прыбытак забудоўнікаў, якія прыцягваюць сродкі грамадзян


Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 247 «Аб будаўніцтве жылых памяшканьняў», паведаміла ягоная прэс-служба 2 ліпеня.

Паводле ўказу, прыбытак забудоўнікаў пры будаўніцтве жыльля з прыцягненьнем сродкаў грамадзян ня можа перавышаць 5% ад яго каштарыснага кошту ў бягучых цэнах.

Каб пракантраляваць, ці абмяжоўваецца прыбытак 5 адсоткамі, паводле ўказу, забудоўнікі павінны абавязкова, за кошт уласных сродкаў праводзіць аўдыт на працягу 3 месяцаў пасьля прыманьня жылога дома ў эксплуатацыю. Калі па выніках аўдыту выявяць больш за 5% прыбытку, грошы вернуць грамадзянам не пазьней чым празь месяц з дня атрыманьня аўдытарскага заключэньня, паведамляе прэс-служба.

Пераважнае права будаваць шматкватэрныя жылыя дамы будуць даваць будаўнічым арганізацыям, якія маюць уласную тэхнічную базу і спэцыялістаў, а таксама камунальным унітарным прадпрыемствам па капітальным будаўніцтве.

На пачатку 2020 году Лукашэнка заявіў, што бізнэсоўцы, якія займаюцца будоўляй, хутка «ўсе сталі як мінімум даляравымі мільянэрамі», і загадаў разабрацца з цэнаўтварэньнем на новазбудаванае жыльлё. Ён дадаў, што займацца жыльлёвым будаўніцтвам павінны прадпрыемствы, гатовыя працаваць з рэнтабэльнасьцю 5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG