Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Бундэстагу дапусьціла санкцыі супраць Беларусі і адмену візавага пагадненьня, калі выбары будуць несумленныя


Маргарэт Баўзэ
Маргарэт Баўзэ

Сябра нямецка-беларускай парлямэнцкай групы Маргарэт Баўзэ пракамэнтавала для DW сытуацыю ў Беларусі перад выбарамі прэзыдэнта і запатрабавала неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.

З 1 ліпеня Нямеччына на паўгоду ўзначаліла Раду Эўрапейскага зьвязу. Баўзэ заявіла ў інтэрвію «Нямецкай хвалі», што галоўнае, чаго дамагаецца Нямеччына і Эўразьвяз — свабодныя і сумленныя выбары, вызваленьне палітвязьняў, і допуск незалежных назіральнікаў ад АБСЭ.

«Калі ўсе гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, трэба будзе задумацца аб адмене візавага пагадненьня, а таксама, верагодна, і аб увядзеньні санкцый».

Яна выказала думку, што масавае непрызнаньне подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў зьяўляецца мэханізмам з боку Лукашэнкі, накіраваным на тое, каб выбары не прайшлі сумленна і свабодна.

На пытаньне, чаму Лукашэнка нэрвуецца напярэдадні выбараў, сябра нямецка-беларускай парлямэнцкай групы адказала:

«Таму што ён бачыць, што страціў падтрымку насельніцтва. І ён пачынае дзейнічаць больш аўтарытарна, больш агрэсіўна, ён спрабуе здушыць любую дэмакратычную канкурэнцыю. І мы ведаем з досьведу іншых аўтарытарных рэжымаў, чым слабейшая падтрымка, тым больш агрэсіўна яны сябе паводзяць. Гэта проста прыкмета таго, што эра Лукашэнкі даўно скончылася. І тым важнейшая падтрымка дэмакратычным сілам краіны з боку ЭЗ».

У лютым Маргарэт Баўзэ наведала Менск. Яна сустракалася з праваабаронцамі і з прадстаўнікамі апазыцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG