Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка распарадзіўся «адвязаць» дарожны збор ад праходжаньня тэхагляду


Аўтамабільны рух
Аўтамабільны рух

Савету Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам даручана ўдасканаліць парадак спагнаньня дзяржаўнага збору за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку для ўдзелу ў дарожным руху без прывязкі да праходжаньня тэхагляду.

Значны памер збору адпалохвае многіх аўтааматараў: залежна ад вагі аўтамабіля ён складае ад 80 да 300 рублёў. У выніку кіроўцы ігнаруюць тэхагляд, бо штраф за яго адсутнасьць істотна ніжэйшы, чым уласна збор (штраф складае адну базавую велічыню, ці 27 рублёў).

Кіраўніцтва прадпрыемства «Белтэхагляд» наракала, што больш за 50% уладальнікаў прыватнага аўтатранспарту не праходзяць тэхнічнага агляду. Да гэтай адзнакі паступова набліжаецца і парк машын юрыдычных асобаў.

Раней былі распрацаваны праекты нарматыўных прававых актаў, якія вырашаюць праблему нясплаты збору. У прыватнасьці, прапаноўвалася памесячная аплата, а тыя, хто зробіць гэта адразу на год наперад, могуць атрымаць зьніжку. Кантраляваць выплату збору прапаноўвалася камэрамі фотафіксацыі. Аднак дакумэнты так і не былі падпісаныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG