Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю прайшла каля сядзібы Эўрапарлямэнту. ФОТА


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю, Брусэль, 1 ліпеня 2020

Каля 30 чалавек 1 ліпеня правялі акцыю каля будынку Эўрапарлямэнту ў Брусэлі, пратэстуючы супраць рэпрэсій у Беларусі.

Удзельнікі пратэстнай акцыі патрабавалі вызваленьня палітвязьняў і забесьпячэньня свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Яны трымалі плякаты з надпісамі «Спыніць дыктатара ў Беларусі», «Беларусь для жыцьця, не для турмаў», «Беларусь — расейская турма», «Спыніць тырана».

У акцыі прынялі ўдзел і дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG