Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабрачынны праект «Имена» можа спыніць існаваньне, калі не атрымаецца сабраць сродкі 


Кацярына Сінюк
Кацярына Сінюк

Папулярны праект «Имена» можа спыніцца з прычыны беспрэцэдэнтнага крызісу і цяжкіх умоваў у краіне, кажуць арганізатары.

«Можа спыніцца дзейнасьць многіх праектаў, якія залежаць ад нас: Дом для дзяцей з анкалёгіяй, патранажная служба ў рэгіёнах, „Няня замест мамы“, Цэнтар дапамогі для дзяцей-сіротаў, сталовая для бяздомных і многія іншыя. Людзі літаральна моляць аб дапамозе. Але, каб дапамагаць далей і больш, нам самім патрэбна ваша падтрымка», — зьвяртаецца заснавальніца онлайн-праекту Кацярына Сінюк.

Дапамагаць становіцца ўсё складаней, працягвае яна. Пад сур’ёзным ціскам спынілася праца дзьвюх буйных пляцовак MolaMola і Ulej, дзе адбываліся дабрачынныя зборы.

Ад жніўня ўступіць у сілу новы жорсткі закон, паводле якога некамэрцыйныя арганізацыі, у тым ліку «Имена», мусяць дадаткова плаціць дзяржаве за магчымасьць карыстацца замежнымі ахвяраваньнямі.

Праз крызіс ахвяраваньні ад бізнэсу на праекты, не зьвязаныя з набыцьцём сродкаў засьцярогі падчас пандэміі, упалі ў 3,5 раза. Пры гэтым нагрузка на каманду істотна вырасла. У чарзе па дапамогу новыя праекты, ад якіх адмовіліся буйныя спонсары або праз крызіс яны наогул ня могуць знайсці ніякіх спонсараў.

«Наша галоўная праблема ў тым, што штомесячных паступленьняў хапае толькі на паўмесяца працы. У нас ёсьць запас на некалькі месяцаў. Гэта рэзэрв, які мы сабралі на „чорны дзень“ і якога пакуль не выкарыстоўваем. Але што будзе к сярэдзіне восені, мы не ўяўляем», — піша Кацярына Сінюк.

Яна зьвяртае ўвагу, што падчас каранакрызісу ў розных краінах ўлады падтрымалі арганізацыі такога кшталту — найперш гаворка пра падатковыя вакацыі і адтэрміноўкі з абавязковымі плацяжамі.
У Беларусі ні бізнэс, ні некамэрцыйныя арганізацыі не атрымалі ніякай палёгкі.

«Чатыры гады „Имена“ зьбіралі патрэбную суму дзякуючы невялікім, але рэгулярным ахвяраваньням: 5-10-20 рублёў на месяц. Мы просім вас дапамагчы любой сумай: разава або аформіць рэгулярнае ахвяраваньне (падпіску) у нашу падтрымку. Без вашай дапамогі — і фінансавай, і маральнай — мы проста ня справімся», — канстатуюць заснавальнікі праекту.

Тут сьпіс добрых спраў праекту, а падтрымаць іх можна па гэтай спасылцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG