Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» заплаціў Польшчы $1,5 млрд доўгу, як вырашыў суд


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як вырашыў Стакгольмскі арбітражны суд, «Газпром» пералічыў на рахунак нафтагазавай кампаніі PGNiG 1,5 мільярда. Пра гэта паведаміў кіраўнік Польскай нафтагазавай кампаніі (PGNiG) Ежы Квяцінскі, піша Польскае радыё.

«Мы ведаем, што „Газпром“ пералічыў грошы, пераплачаныя намі за газ. Мы чакаем пацьвярджэньня, калі яны паступяць на наш рахунак, пра што паведамім неадкладна», — напісаў кіраўнік PGNiG у Twitter.

Раней агенцтва Reuters паведаміла, што «Газпром» пералічыў польскай кампаніі $1,5 млрд доўгу, згодна з рашэньнем Стакгольмскага арбітражнага суду. Па дадзеных агенцтва, расейскі газавы гігант заявіў, што вярнуў у аўторак польскай кампаніі поўную суму пераплаты за газ. 30 сакавіка Стакгольмскі арбітражны суд вынес рашэньне ў справе, якая датычыцца спрэчкі паміж PGNiG і «Газпромам».

Разбор тычыўся кантрактнай цаны, якая дзейнічае пры пастаўках газу ў Польшчу паводле Ямальскага кантракту.

Суд зьмяніў цэнавую формулу на карысьць польскага боку, зьвязаўшы яе з эўрапейскім рынкам. Новая, больш нізкая цана будзе прыменена да паставак, якiя ажыцьцяўляюцца з 1 лістапада 2014 года, калі PGNiG падала заяўку на перагляд гэтай формулы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG