Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Нэптуне і Ўране ідуць дажджы з алмазаў. Навукоўцы даказалі гэта на Зямлі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Навукоўцы даўно падазравалі, што на Ўране і Нэптуне могуць ісьці дажджы з сапраўдных алмазаў. Цяпер гэтая здагадка атрымала яшчэ адно пацьверджаньне — прычым новыя доказы атрыманыя экспэрымэнтальным шляхам, піша ВВС.

Абедзьве гэтыя плянэты адносяцца да так званых ледзяных гігантаў, хоць на самой справе рэчыва, зь якога яны складаюцца, знаходзіцца ў вадка-газападобным стане, а яго тэмпэратура дасягае некалькіх тысяч градусаў.

Атмасфэра як Урану, так і Нэптуну складаецца пераважна з гелію і вадароду, але глыбей знаходзяцца цяжэйшыя элемэнты і рэчывы, у тым ліку мэтан. Паводле гіпотэзы, на глыбіні каля 7 тыс. км тэмпэратура і ціск дасягаюць такой велічыні, што мэтан павінен распадацца на вуглярод і вадарод.

У выніку лягчэйшы вадарод падымаецца ў атмасфэру, а цяжэйшы вуглярод пад узьдзеяньнем навакольнага асяродзьдзя ператвараецца ў крышталі алмазу і павольна апускаецца бліжэй да каменна-ледзянога ядра.

Каб пацьвердзіць гэтую тэорыю, дасьледнікі амэрыканскай Нацыянальнай паскаральнай лябараторыі SLAC пры Стэнфардзкім унівэрсытэце вырашылі ўзнавіць на Зямлі ўмовы, блізкія да тых, што можна знайсьці ў глыбінях Урану.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG