Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка спадзяецца прыехаць у Рыгу зь візытам, нягледзячы на каранавірус і выбарчую кампанію


Эгілс Лэвітс на леташняй цырымоніі інаўгурацыі
Эгілс Лэвітс на леташняй цырымоніі інаўгурацыі

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Латвіі Эгілса Лэвітса з 65-годзьдзем.

Ён напісаў, што ягоны адрасат адзначае юбілей на адказнай пасадзе кіраўніка латвійскай дзяржавы.

«Гэта паказьнік высокага даверу суайчыннікаў, жыцьцёвай сталасьці і выключнага прафэсійнага досьведу, якія дапамогуць пераадолець усе складанасьці сёньняшняга часу», — гаворыцца ў віншаваньні.

Лукашэнка выказаў спадзяваньне на працяг сумеснай працы дзеля ўмацаваньня добрасуседзкіх стасункаў з Латвіяй.

«Гэтаму будуць спрыяць заплянаваныя кантакты на вышэйшым узроўні. Разьлічваю, што ў хуткім часе мы здолеем сустрэцца ў гасьціннай Рызе для абмеркаваньня шляхоў паглыбленьня ўзаемадзеяньня Беларусі і Латвіі», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Дата магчымай сустрэчы не называецца. Візыт Лукашэнкі ў Рыгу быў заплянаваны на 3 красавіка. Гэты дзень назвалі падчас прыезду ў Менск сёлета ў студзені прэм’ер-міністра Латвіі Крышʼяніса Карыньша. Тады бакі дамовіліся «сур’ёзна пашырыць супрацоўніцтва», бо ў часы СССР эканамічныя сувязі дзьвюх краін былі моцнымі. Паводле Лукашэнкі, адрозна ад іншых балтыйскіх дзяржаў, фон супрацоўніцтва паміж Латвіяй і Беларусьсю «вельмі добры».

Аляксандра Лукашэнку ў 2018 і 2019 гадах ужо запрашалі ў Латвію, але ён там так і не пабываў за ўсе свае прэзыдэнцкія тэрміны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG