Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет салідарнасьці зь Беларусьсю прайшоў у Рызе. ФОТА


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю, Рыга, 29 чэрвеня 2020

Каля 40 чалавек 29 чэрвеня правялі пікет каля беларускай амбасады ў Рызе, пратэстуючы супраць рэпрэсій у Беларусі.

Удзельнікі пратэстнай акцыі патрабавалі вызваленьня палітвязьняў і забесьпячэньня свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні. Яны трымалі плякаты з надпісамі «Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі», «Свабодныя выбары ў Беларусі», «Спыніць гвалт у Беларусі».

У пікеце, арганізаваным мясцовай беларускай дыяспарай у Латвіі, узяла ўдзел эўрадэпутатка Сандра Калніетэ, а таксама прадстаўнікі Латвійскага саюзу ўкраінцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG