Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэм’ер-міністра Францыі асудзілі на турэмны тэрмін


Пэнэлёпа Фіён, жонка былога прэм’ер-міністра Францыі Франсуа Фіёна, 2017
Пэнэлёпа Фіён, жонка былога прэм’ер-міністра Францыі Франсуа Фіёна, 2017

Суд у Францыі 29 чэрвеня прызнаў вінаватым у махлярстве і асудзіў на два гады турмы і яшчэ на тры гады ўмоўна былога прэм’ер-міністра і кандыдата ў прэзыдэнты краіны Франсуа Фіёна.

Фіён быў галоўным супернікам Эмануэля Макрона на прэзыдэнцкіх выбарах 2017 году, а з 2007 па 2012 быў кіраўніком уладу пры прэзыдэнце Нікаля Сарказі.

Незадоўга да выбараў 2017 года стала вядома, што Фіён уладкаваў сваю жонку Пэнэлёпу на працу сваёй памочніцай. Паводле сьведак, ніякіх працоўных абавязкаў яна ня выконвала, але на гэтай пасадзе зарабіла каля мільёна эўраў: заробак ёй ішоў зь бюджэту Францыі. За гэта суд прызнаў палітыка вінаватым у махлярстве і асудзіў да 5 гадоў турмы з адтэрміноўкай прысуду на тры гады і да штрафу ў памеры 375 тысяч эўраў.

Яго жонка таксама прызнаная вінаватай у махлярстве: яна асуджаная да трох гадоў турмы ўмоўна.

Згодна з рашэньнем суду, Фіён і яго жонка павінны ня толькі заплаціць штраф, але і кампэнсаваць дзяржаве больш за 1 млн эўраў, якія Пэнэлёпа «зарабіла» на дзьвюх дзяржаўных пасадах. Акрамя турэмнага тэрміну, Фіёну таксама забаронена займаць якія-небудзь дзяржаўныя пасады ў Францыі на працягу 10 гадоў, яго жонцы — на працягу двух гадоў.

Абарона мужа і жонкі ўжо заявіла, што будзе абскарджваць «жорсткі» прысуд, і абвясьціла рашэньне суду палітычна матываваным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG