Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ланцуг салідарнасьці. Дзюсэльдорф


Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі, Дзюсэльдорф, 28 чэрвеня 2020

У нямецкім Дзюсэльдорфе адбылася акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі.

Некалькі дзясяткаў удзельнікаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі ў падтрымку дэмакратычных пераўтварэньняў выстраіліся на Карнэліюс-пляцы, раздаваліся воклічы «Жыве Беларусь», «Свабоду Беларусі» ды іншыя.

«Мы прыйшлі падтрымаць тых людзей, якія цяпер знаходзяцца ў зьняволеньні, а таксама ўсіх тых, хто выходзіў на пікеты салідарнасьці па ўсёй Беларусі, — расказала адна з удзельніц акцыі Натальля Васілевіч. — Мы разам з тымі, хто ўжо 26 гадоў цярпіць ад палітычнага рэжыму Лукашэнкі. Нельга кідаць у турму толькі за тое, што ў кагосьці іншае меркаваньне».

З пачаткам рэпрэсій супраць апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі ланцугі салідарнасьці з народам Беларусі праходзяць у розных краінах сьвету.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG