Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Польшчы апошні дзень перадвыбарчай кампаніі. Хто сярод фаварытаў


Варшава

Сёньня ў Польшчы апошні дзень перадвыбарчай кампаніі перад прэзыдэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў нядзелю, 28 чэрвеня. Гэта апошні дзень, калі кандыдаты па ўсёй краіне прадстаўляюць выбарнікам свае праграмы і імкнуцца пераканаць галасаваць за іх, паведамляе Польскае радыё.

Экспэрты кажуць, што ў гэтай кампаніі лічацца толькі:

  • цяперашні прэзыдэнт Анджэй Дуда кандыдат ад апазыцыйнай Грамадзянскай кааліцыі Рафал Тшаскоўскі
  • Уладзіслаў Касіняк-Камыш з Польскай сялянскай партыі
  • беспартыйны кандыдат — Шымон Галоўня
  • Кааліцыя нацыяналістаў «Канфэдэрацыі» — Кшыштаф Босак
  • Кандыдат Аб’яднаных левых сілаў Робэрт Бедрань

Міністар аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заклікаў палякаў выконваць санітарныя правілы на выбарчых участках:

«Дыстанцыя, ахоўныя маскі, дэзынфэкцыя рук і, вядома ж, дапушчальная колькасьць людзей на плошчы таго ці іншага ўчастка, ня тоўпіцца пры ўваходзе і выхадзе. Трэба паводзіць сябе так, як у краме або ў іншым закрытым грамадзкім памяшканьні, дзе абавязваюць тыя ж нормы».

Міністар аховы здароўя запэўніў, што выбарчыя ўчасткі, а таксама асадкі і месцы для галасаваньня будуць сыстэматычна дэзынфікаваць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG