Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутаты запісалі відэазвароты да беларускага народу, у тым ліку па-беларуску. ВІДЭА


Раса Юкнявічэне

Дэпутат Эўрапейскага Парлямэнту, былая міністар абароны Літвы і прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі NATO Раса Юкнявічэне зьвярнулася з заявай салідарнасьці да беларускага народу па-ангельску і па-беларуску.

«Хачу выказаць салідарнасьць зь беларускім грамадзтвам, якое больш ня хоча жыць з рэжымам, які саджае людзей у турму за грамадзянскую пазыцыю.

Аляксандар Лукашэнка павінен разумець, што ў цэнтры эўрапейскага кантынэнту не павінна быць дыктатуры. За акном — XXI стагодзьдзе. Я рада, што абуджаецца моладзь. Беларусы заслужылі права жыць у эўрапейскай дэмакратыі.

Палітычныя вязьні маюць быць неадкладна вызваленыя, а выбары павінны прайсьці свабодна.

Беларусь будзе вольнай!», — сказала Раса Юкнявічэне.

Таксама з заявай зьвярнуўся эўрадэпутат, былы прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс. Ён гаварыў па-ангельску і па-расейску, але закончыў воклічам «Жыве Беларусь!»

Абодва яны сябры фракцыі Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце, а ў Літве — вэтэраны Саюдзісу, сябры-заснавальнікі партыі Зьвяз Айчыны. Раса Юкнявічэне — сыгнатарка Акту незалежнасьці Літвы 1990 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG