Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэльсынская камісія ЗША: Беларускія ўлады зрабілі свабодныя выбары немагчымымі


Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі
Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі

У сувязі зь перасьледам палітычных актывістаў і палітыкаў кіраўнік Гэльсынскай камісіі ЗША, кангрэсмэн Элсі Гастынгс зрабіў адмысловую заяву ад імя арганізацыі:

«Кожная дзяржава-удзельніца АБСЭ, уключаючы Беларусь, абавязваецца праводзіць свабодныя і сумленныя выбары. Беларускія ўлады зрабілі гэта немагчымым, арыштоўваючы і запалохваючы кандыдатаў у прэзыдэнты, журналістаў і актывістаў на раньніх этапах агітацыі. Не можа быць свабоднага выбару, калі сыстэма падстроеная пад дзейнага кіраўніка дзяржавы. Я заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку загадаць вызваліць тых, хто затрыманы паводле палітычных матываў, і дазволіць рэальную палітычную канкурэнцыю ў Беларусі.

Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнты Беларусі і папулярны YouTube-блогер Сяргей Ціханоўскі быў арыштаваны ў пачатку чэрвеня. Яго жонка, якая вырашыла балятавацца замест яго, атрымала шматлікія пагрозы. Яшчэ адзін прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнты і былы кіраўнік Белгазпрамбанку Віктар Бабарыка быў таксама затрыманы разам з сынам пасьля таго, як улады правялі ператрусы ў офісе банку. Журналісты, чальцы грамадзянскай супольнасьці і іншыя былі арыштаваныя падчас мітынгаў і мірных акцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. Паводле ацэнак, 140 чалавек па ўсёй Беларусі былі затрыманыя толькі 19 чэрвеня, у апошні дзень, калі прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта зьбіралі подпісы за кандыдатаў.

Паводле міжнародных назіральнікаў, ад моманту абраньня Лукашэнкі ў 1994 годзе ў Беларусі не было свабодных і справядлівых нацыянальных выбараў».

Гэльсынская камісія ЗША — урадавае агенцтва ЗША, якое ажыцьцяўляе кантроль за выкананьнем Заключнага акту Гэльсынскай Нарады па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе. Камісія складаецца зь дзевяці чальцоў ад Палаты прадстаўнікоў ЗША, дзевяці сэнатараў ЗША і прадстаўнікоў Дзярждэпартамэнту, міністэрстваў абароны і гандлю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG