Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін запрасіў Лукашэнку яшчэ раз прыехаць праз тыдзень


Аляксандар Лукашэнка з малодшым сынам на парадзе ў Маскве
Аляксандар Лукашэнка з малодшым сынам на парадзе ў Маскве

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін запрасіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку прыехаць на адкрыцьцё мэмарыялу Савецкаму салдату пада Ржэвам, паведамляе Тэлеграм-канал «Пул первого».

Мерапрыемства заплянаванае на 30 чэрвеня. Аднак, ці паедзе Аляксандар Лукашэнка — невядома. «Графік шчыльны», — удакладняе «Пул первого».

На парадзе 24 чэрвеня ў Маскве Лукашэнка і Пуцін, як выглядае, не вялі размоваў паміж сабой. Агенцтва РИА Новости паведамляе, што Лукашэнка застаўся ўбаку і падчас размоваў Пуціна з кіраўнікамі дзяржаваў, якія прыехалі на парад.

9 жніўня ў Беларусі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Незалежныя апытаньні сьведчаць, што рэйтынг кіраўніка Беларусі небывала нізкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG