Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў Маскве: У сталіцу радзімы прыехалі. ВІДЭА


Масква, 24 чэрвеня
Масква, 24 чэрвеня

Пасьля заканчэньня параду ў Маскве, падчас шпацыру зь іншымі кіраўнікамі дзяржаваў па Краснай плошчы, Аляксандар Лукашэнка сказаў прысутным, што прыехаў «у сталіцу радзімы».

Выказваньне Лукашэнкі зафіксавала камэра расейскага інфармацыйнага агенцтва «РИА Новости». Калі прысутныя на трыбунах пачалі дзякаваць кіраўнікам дзяржаваў за прыезд на парад, Лукашэнка адказаў:

«У сталіцу радзімы прыехалі! Пераможам, выстаім, не хварэйце!».

24 чэрвеня ў Маскве праходзіць парад Перамогі, перанесены зь 9 траўня з прычыны складанай эпідэмічнай сытуацыі. На сьвяткаваньне прыехалі кіраўнікі Беларусі, Казахстану, Сэрбіі, Малдовы, Узбэкістану, Кіргізстану.​

Ад візыту ў Маскву праз каранавірус адмовіліся лідэры Харватыі, Туркмэністану, Азэрбайджану, Армэніі, Чэхіі і Японіі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад візыту ў Маскву яшчэ ў сакавіку, а прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон нават не атрымліваў запрашэньня — пра гэта паведамілі ў Элізэйскім палацы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG