Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністра Баўгарыі аштрафуюць за парушэньне масачнага рэжыму


Бойка Барысаў

Прэмʼер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў будзе аштрафаваны на 300 леваў (каля 150 эўраў) за зьяўленьне бяз маскі ў царкве, паведаміла міністэрства аховы здароўя краіны.

Міністар аховы здароўя Кірыл Ананіеў у панядзелак выдаў распараджэньне аб паўторным увядзеньні масачнага рэжыму ў закрытых грамадзкіх памяшканьнях, пасьля таго як на мінулым тыдні ў краіне быў зафіксаваны рэкордны рост захворваньня на каранавірус.

«Усе асобы, якія знаходзіліся бяз масак у царкве Рыльскага манастыра падчас візыту прэмʼер-міністра, будуць аштрафаваныя», — паведаміла Reuters міністэрства аховы здароўя.

Ведамства адзначыла, што адным з аштрафаваных стане Барысаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG