Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ паведаміла пра рэкордны прырост інфікаваных каранавірусам


Бразылія

Сусьветная арганізацыя здароўя паведаміла пра найбольшы за суткі прырост інфікаваных каранавірусам — больш за 183 тысяч.

Найбольшая колькасьць заражэньняў, па дадзеных за нядзелю, адзначана ў Бразыліі, ЗША і Індыі. Памерлі за той жа пэрыяд 4743 чалавекі. У Бразыліі напярэдадні колькасьць памерлых ад каранавіруснай інфэкцыі перавысіла 50 тысяч. Апярэджваюць Бразылію ў гэтым паказьніку толькі Злучаныя Штаты. Там з пачатку эпідэміі амаль 120 тысяч сьмерцяў. Усяго ахвярамі пандэміі ў розных краінах сталі звыш 468 тысяч чалавек.

Колькасьць хворых на COVID-19 у сьвеце набліжаецца да 9 мільёнаў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя амэрыканскага ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза.

У эўрапейскіх краінах, дзе з траўня ўлады паступова паслабляюць карантынныя абмежаваньні, уведзеныя ў сувязі з пандэміяй, у бальніцах адначасова рыхтуюцца да так званай другой хвалі. Як піша Reuters, вядзецца дадатковы набор супрацоўнікаў для працы ў палатах інтэнсіўнай тэрапіі. Для лекараў арганізуюць інтэнсіўныя курсы па працы з пацыентамі, якія захварэлі COVID-19.

У Эўропе самы высокі ўзровень заражэньня каранавірусам цяпер у Вялікабрытаніі — звыш 305 тысяч. У дзясяткі сусьветных лідэраў застаюцца таксама Гішпанія і Італія. Разам з гэтым Вялікабрытанія, Францыя і Італія ўваходзяць у пяцёрку дзяржаў з найбольшай колькасьцю сьмерцяў ад COVID-19. У дзясятку краін па гэтым паказчыку таксама Гішпанія і Бэльгія.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG