Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіёнка сьвету Аляксандра Раманоўская: «Язык не паварочваецца назваць гэтыя выбары сумленнымі»


Аляксандра Раманоўская на спаборніцтвах у Раўбічах
Аляксандра Раманоўская на спаборніцтвах у Раўбічах

Дзеючая чэмпіёнка сьвету ў лыжнай акрабатыцы Аляксандра Раманоўская напісала ў адкрытым доступе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«Аднойчы я брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях, у якіх ад справядлівага судзейства, была адна назва.

Цяпер я назіраю ў сваёй краіне выбары, якія язык не паварочваецца назваць сумленнымі і справядлівымі.

У гэтым сьвеце наогул такія рэчы маюць права на існаваньне, ці гэта пусты гук?

Ванітуе ўжо калі шчыра».

Пад пастом дзясяткі камэнтароў, сярод іх: «Гэта ня выбары, а зьдзек з народу!», «За такую сьмеласьць вы спартсмэнка стагодзьдзя! Паважаем вас, Аляксандра!», «Аляксандра, дзякуй велізарны, бо калі вядомая асоба на ўсю краіну гатовая сказаць, што не баіцца, магчыма гэта паслужыць штуршком тым, хто яшчэ сумняецца. Вы сапраўды гонар краіны», «Ганаруся, што ў нашай краіне ёсьць такія спартоўцы».

Аляксандра Раманоўская 8 лютага выйграла этап Кубку сьвету па фрыстайле, які прайшоў у амэрыканскім Дзір-Вэллі. Летась атрымала золата на чэмпіянаце сьвету. Раней яна двойчы станавілася пераможцай юніёрскіх чэмпіянатаў плянэты. На Алімпіядзе ў 2018 заняла 14 месца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG