Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай


Тацяна Канеўская, архіўнае фота

10 чэрвеня а 17-й гадзіне ў Гомлі затрымалі Тацяну Канеўскую. Яна — сябра ініцыятыўнай групы патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай.

Сёньня а 16-й гадзіне ў Гомлі каля цырку заплянаваныя пікеты па зборы подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую і Валера Цапкалу.

Тацяна Канеўская са сваёй прыяцелькай Алай Грэчкай адышла папіць кавы да кававага апарату каля стадыёну «Цэнтральны».

«Пад'ехаў аўтамабіль, адтуль выйшлі людзі ў цывільным, спыталіся, ці Тацяна — Канеўская, і зьвезьлі яе ў невядомым кірунку», — паведаміла Ала Грэчка.

Цяпер каля цырку зьбіраюцца людзі, пакуль няшмат — каля сарака чалавек.

Раней 19 чэрвеня міліцыя затрымала ў Гомлі журналістку Ларысу Шчыракову, якая ехала асьвятляць пікет Ціханоўскай.

Каля дому мясцовага блогера Арцёма Шапарава зранку дзяжурыць міліцыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG