Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар прапанаваў зрабіць Дзень вызваленьня рабоў фэдэральным сьвятам ЗША


Удзельнікі сядзячага пратэсту супраць паліцэйскага гвалту на Пляцы Свабоды ў Вашынгтоне.
Удзельнікі сядзячага пратэсту супраць паліцэйскага гвалту на Пляцы Свабоды ў Вашынгтоне.

Сэнатар-рэспубліканец з Тэхасу Джон Корнін заявіў, што зьбіраецца вынесьці на разгляд законапраект, які абвяшчае фэдэральным сьвятам дзень, калі на ўсёй тэрыторыі ЗША скончылася эпоха рабства.

19 чэрвеня 1865 году армія Саюзу ўвайшла ў тэхаскі горад Галвэстан, апошняе апірышча канфэдэратаў, з навіной пра тое, што Грамадзянская вайна скончылася, а 250 000 жыхароў штату, якія былі ў рабстве, цяпер вольныя.

«Адзін з самых вызначальных момантаў у гісторыі нашай нацыі надышоў, калі 1 студзеня 1863 году прэзыдэнт Лінкальн выдаў праклямацыю аб эмансыпацыі і нарэшце вызваліў усіх рабоў на тэрыторыі Канфэдэрацыі. Але рабы ў Тэхасе даведаліся пра гэтую навіну толькі праз два з паловай гады, — заявіў Корнін, выступаючы ў Сэнаце. — Прайшло два з паловай гады, перш чым рабы на Поўдні даведаліся, што яны свабодныя. І гэта здарылася ў той дзень, які сёньня мы называем Днём эмансыпацыі (Juneteenth)».

Тэхас стаў першым штатам, які абвясьціў 19 чэрвеня афіцыйным сьвятам: гэта адбылося ў 1980 годзе. Раней на гэтым тыдні афіцыйным сьвятам штату гэты дзень прызналі Нью-Ёрк і Вірджынія. Гэта значыць, што людзі, якія працуюць, атрымаюць аплатны выхадны або звышурочныя.

Дзень эмансыпацыі таксама адзначаецца ў 43 штатах і акрузе Калюмбія, але не як афіцыйнае сьвята штату.

Шэраг карпарацый, у тым ліку Google, Twitter і Нацыянальная футбольная ліга, абвясьцілі, што плянуюць адзначаць гэты дзень як сьвяточны.

Сёлета спаўняецца 155 гадоў з таго часу, як Тэхас, апошні канфэдэратыўны штат, афіцыйна адмяніў рабства ў 1865 годзе.

Корнін анансаваў свой плян на фоне павышэньня ўвагі да руху за грамадзянскія правы ў сувязі з хваляй масавых пратэстаў, справакаваных сьмерцю афраамэрыканца Джорджа Флойда.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG