Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Польшча абмяркоўваюць пэрспэктывы вайсковай супрацы


Ілюстрацыйнае фота. Рэпэтыцыя параду на 9 траўня ў Менску

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра абмеркаваньне беларуска-польскага вайсковага супрацоўніцтва з ініцыятывы амбасадара Польшчы, паведамляе Інтэрфакс.

«З ініцыятывы польскага боку адбылася сустрэча начальніка Дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Алега Воінава з надзвычайным і паўнамоцным паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім», — гаворыцца ў паведамленьні беларускага вайсковага ведамства.

Падчас перамоваў абмяркоўвалі ўзаемадзеяньне ва ўмовах пандэміі каранавірусу і пэрспэктывы супрацы.

«Бакі абмеркавалі хаду рэалізацыі двухбаковых захадаў ва ўмовах пандэміі COVID-19, а таксама пэрспэктыўныя кірункі беларуска-польскага вайсковага супрацоўніцтва», — адзначаецца ў паведамленьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG