Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нурсултан Назарбаеў заразіўся каранавірусам


Нурсултан Назарбаеў, чэрвень 2019

Першы прэзыдэнт Казахстану 79-гадовы Нурсултан Назарбаеў заразіўся каранавірусам і знаходзіцца на самаізаляцыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце першага прэзыдэнта Казахстану.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

«На жаль, апошні тэст елбасы (лідэра нацыі — РС) на каранавірусную інфэкцыю даў станоўчы вынік. Падставы для неспакою няма. Нурсултан Назарбаеў працягвае працаваць дыстанцыйна», — гаворыцца ў паведамленьні.

Нурсултан Назарбаеў быў прэзыдэнтам Казахстану з 1990 па 2019 год. У сакавіку 2019 ён сышоў у адстаўку, але захаваў шматлікія важныя паўнамоцтвы, у тым ліку — пасады кіраўніка Рады бясьпекі і лідэра кіроўнай партыі «Нур Атан».

Прызначэньні большасьці міністраў ва ўрадзе, а таксама кіраўнікоў органаў, непасрэдна падпарадкаваных і падсправаздачных прэзыдэнту Казахстану, ды кіраўнікоў адміністрацый абласьцей і гарадоў рэспубліканскага значэньня патрабуюць ўзгадненьня з Назарбаевым як кіраўніком Рады бясьпекі краіны.

Рэжым надзвычайнага становішча ў сувязі з распаўсюдам каранавірусу дзейнічаў у Казахстане з 16 сакавіка па 11 траўня, аднак карантынныя захады ў розных рэгіёнах краіны па-ранейшаму захоўваюцца. У Казахстане зафіксавалі амаль 16 тысяч выпадкаў інфікаваньня каранавірусам, амаль 10 тысяч чалавек ачунялі, 100 памерлі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG