Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля канфіскацыі цішотак ПСІХО3% у Symbal.by прыйшлі з новай праверкай, электрычнасьць адключылі


Цішотка symbal.by

17 траўня на ўласную вытворчасьць крамы Symbal.by, дзе шыюць на продаж вопратку і аксэсуары, прыйшла праверка і санстанцыя. 2 дні таму 4-гадзінную праверку зладзілі ў краме.

«Сябры, у symbal.by у дадзены момант праверка на вытворчасьці, праверка там жа санстанцыі, праверка ў друкароў, зь якімі працуем, паводле вуснага распараджэньня дырэктара ЖЭУ № 2 Савецкага раёну Менску Гаруновіча Ігара Пятровіча, з словаў электрыка, зноў адключана электрычнасьць у краме на Машэрава, 18. Разьбіраемся, пакуль не тэлефануйце мне, пазьней усё падрабязна раскажу», — напісаў у Фэйсбуку ўладальнік крамы Павал Белавус.

Павал Белавус дадаў, што пакуль што крама працуе — замовы і аплату тавараў прымаюць праз сайт.

12 чэрвеня супрацоўнікі Савецкага РАУС Менску сканфіскавалі ў кур‘ера крамы Symbal.by Максіма Блізьнюковіча 419 маек з надпісам «ПСІХОЗ%». Міліцыянты сказалі, што ім трэба забраць майкі на праверку, і склалі пратакол выманьня. Копіяў пратаколу не далі, сказалі чакаць, калі з крамай зьвяжуцца. Паводле Белавуса, кур’ер не прысутнічаў пры падліку сканфіскаваных маек, але ў пратаколе ўказаная большая іх колькасьць, чым фактычна паводле накладных вёз курʼер.

15 чэрвеня ў 14.30 у памяшканьне крамы symbal.by прыйшлі з праверкай супрацоўнік аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РАУС і чатыры галоўныя падатковыя інспэктары Міністэрства падаткаў і збораў па Менску. Чатыры гадзіны яны праводзілі праверку, аглядалі гандлёвыя, офісныя і вытворчыя памяшканьні, складалі пратаколы, вымалі частку бухгальтарскіх дакумэнтаў.

Надпіс «ПСІХОЗ%» на майцы Symbal.by зьвязаны зь лічбай 3%. Менавіта такі адсотак папулярнасьці ў розных інтэрнэт-апытаньнях набраў Аляксандар Лукашэнка, што стала ўжо распаўсюджаным інтэрнэт-мэмам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG