Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпісаў указ аб рэформе паліцыі


Трамп пасьля падпісаньня ўказу, 16 чэрвеня 2020
Трамп пасьля падпісаньня ўказу, 16 чэрвеня 2020

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак падпісаў указ аб рэформе паліцыі. Як паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на амэрыканскую адміністрацыю, указ мае ўдасканаліць праграмы атэстацыі і падрыхтоўкі паліцыянтаў і даць дадатковыя рэсурсы ў сфэру аховы псыхічнага здароўя.

Выступаючы днём у аўторак на цырымоніі падпісаньня ўказу ў Белым доме, прэзыдэнт ЗША назваў імёны прысутных сваякоў асоб, якія загінулі ў сутыкненьнях з паліцыяй.

Трамп падкрэсьліў, што амэрыканскае грамадзтва павінна падтрымліваць адважных мужчын і жанчын у паліцэйскай форме. У той жа час ён адзначыў, што трэба каб паліцыя была падсправаздачная грамадзтву і павышала прафэсіяналізм і маральныя стандарты.

Амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, што рашуча выступае супраць прапаноў аб пазбаўленьні дэпартамэнтаў паліцыі фінансаваньня. «Амэрыканцы ведаюць праўду: без паліцыі пануе хаос, без закону надыходзіць анархія», — сказаў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG