Невядомы адкрыў агонь па супрацоўніках дарожнай інспэкцыі ў Маскве, ёсьць прынамсі адзін паранены. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў расейскіх праваахоўных органах.
Паведамляецца, што стральба пачалася пасьля таго, як супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы спынілі машыну для праверкі. «Паводле папярэдніх зьвестак, страляў кіроўца гэтага аўтамабіля», – сказала крыніца.
Паводле інфармацыі іншай крыніцы, параненыя тры чалавекі, у тым ліку двое паліцыянтаў.