Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане ахвярамі сэрыі нападаў сталі 17 чалавек


Кабул, у гэтай мячэці 12 чэрвеня ахвярамі выбуху сталі дзесяць чалавек
Кабул, у гэтай мячэці 12 чэрвеня ахвярамі выбуху сталі дзесяць чалавек

У Аўганістане ахвярамі нападаў экстрэмістаў 13 чэрвеня ў розных правінцыях краіны сталі прынамсі 17 чалавек. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьці за забойствы.

На ўсходзе краіны ў правінцыі Хост загінулі 8 чалавек, сярод якіх прэтэндэнт на дэпутацкае месца на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў Аўганістане летась.

У горадзе Кулі Алам, таксама на ўсходзе краіны, узброеныя экстрэмісты ўварваліся ў дом і застрэлілі жанчыну і трох яе дачок.

На паўночным усходзе краіны, у правінцыі Бадахшан, былі застрэленыя чацьвёра міліцыянтаў з праўладных атрадаў. А ў паўночнай правінцыі Тахар быў забіты сьвятар.

У апошнія тыдні ў Аўганістане пачасціліся ўзброеныя напады і забойствы. Адначасова, зьяўляюцца паведамленьні пра тое, што паміж прадстаўнікамі талібаў і ўраду нібыта вядуцца кансультацыі адносна доўгачасовага перамір’я.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG