Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Эўразьвязу падпісалі кантракт на пастаўку 400 мільёнаў дозаў вакцыны ад каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота

Брытанска-швэдзкая кампанія AstraZeneca Plc паведаміла 13 чэрвеня, што падпісала кантракт з шэрагам эўрапейскіх урадаў на пастаўку вакцыны ад каранавірусу, які выклікае COVID-19.

Сама вакцына пакуль не гатовая – яе распрацоўкай займаецца Оксфардзкі ўнівэрсытэт, а AstraZeneca Plc абяцае паскораную вытворчасьць і пастаўкі ўжо ў канцы 2020 году, прычым без атрыманьня прыбытку ад вытворчасьці, паведамляе Reuters.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Кантракт на пастаўкі да 400 мільёнаў дозаў вакцыны падпісаў эўрапейскі «Інклюзіўны вакцынавы альянс» (IVA) – група, якую сфармавалі Францыя, Нямеччына, Італія і Нідэрлянды, каб як мага хутчэй забясьпечыць вакцынамі ўсе краіны Эўразьвязу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG