Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура распавяла, што пагражае за карыстаньне інтэрнэтам на працы ў асабістых мэтах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Выкарыстаньне інтэрнэту на працоўным месцы з працоўнага кампутара павінна ажыцьцяўляцца строга ў працоўных мэтах, нагадалі ў пракуратуры Беларусі, піша Interfax.by.

Як распавялі ў пракуратуры Савецкага раёна Менску, падчас праверкі адной зь менскіх установаў адукацыі яны высьветлілі, што некаторыя работнікі на працы праглядаюць у інтэрнэце мастацкія фільмы, чытаюць навіны, праглядаюць тавары ў інтэрнэт-крамах, шукаюць інфармацыю ў асабістых мэтах, і вырашылі нагадаць, што гэта зьяўляецца парушэньнем.

Паводле пракуратуры, службовыя асобы і тыя, хто прыраўнаваны да дзяржаўных службовых асобаў, якія бясплатна, «у мэтах атрыманьня выгады» карыстаюцца на працы інтэрнэтам у асабістых мэтах, які цалкам аплочвае наймальнік, зьдзяйсьняюць карупцыйнае правапарушэньне, прадугледжанае абзацам 5 часткі 1 артыкулу 37 закона ад 2015/07/15 № 305-з «Аб барацьбе з карупцыяй».

За гэта іх могуць пакараць дысцыплінарным спагнаньнем у выглядзе пазбаўленьня (цалкам або часткова) дадатковых выплат стымулюючага характару на тэрмін да 12 месяцаў, і нават звольніць, распавялі прадстаўнікі ведамства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG