Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За месяц беларускіх актывістаў пакаралі арыштамі больш як на 1000 сутак


Ілюстрацыйнае фота. Ізалятар часовага ўтрыманьня ў Магілёве

Праваабарончы цэнтар «Вясна» назваў агульныя лічбы «сутак» і штрафаў, якімі пакаралі актывістаў з 6 траўня да 9 чэрвеня.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Паводле стану на 10 чэрвеня, у Беларусі з 6 траўня:

  • 90 чалавек атрымалі агулам 1093 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага перасьледу.
  • 102 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам каля 86 тысяч рублёў.

На актывістаў працягваюць складаць пратаколы і судзіць за выказваньне сваёй думкі ці нават проста за прысутнасьць на мірных акцыях і пікетах па зборы подпісаў, адзначаюць праваабаронцы.

Паводле інфармацыі «Вясны», на 10 чэрвеня пратаколы склалі яшчэ сама меней на 20 чалавек у Менску, Віцебску, Горадні, Гомлі, Мазыры, Маладэчне, Наваполацку, Сьветлагорску.

Большасьць гэтых асобаў чакаюць адміністрацыйныя працэсы паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). На трох чалавек з Горадні — пэнсіянэрку Станіславу Дамшэль, сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Юлію Карначаву і 20-гадовага Сяргея Калмыкова, якога затрымалі 29 траўня разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, — склалі пратаколы паводле артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG