Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на МТЗ: гарэла фарбавальная камэра. ФОТА

абноўлена

Пажар на Менскім трактарным заводзе 9 чэрвеня

Чытачы Свабоды паведамляюць пра пажар у адным з цэхаў Менскага трактарнага заводу — над карпусамі відаць чорны дым. Як піша Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, паведамленьне пра пажар паступіла ў 9.15, агонь лякалізавалі ў 9.46, цалкам ліквідавалі пажар у 9.48. Пацярпелых няма.

На прадпрыемстве ня сталі камэнтаваць маштабаў здарэньня, толькі сказалі, што агонь апэратыўна лякалізаваны.

Прадстаўнік Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Віталь Навіцкі, у сваю чаргу, паведаміў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, гарыць фарбавальная камэра. На месца ўжо выехалі экіпажы пажарных разьлікаў.

Любы пажар на прамысловым прадпрыемстве становіцца значным, калі прамарудзіць, дадаў Навіцкі. Але паведамленьне паступіла хутка, зрабілі ўсё хутка, пажар ліквідаваны, дадаў пазьней прадстаўнік ведамства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG