Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне занепакоеныя плянамі ЗША вывесьці частку войскаў зь Нямеччыны


Кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас
Кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас

Нямеччына выказала занепакоенасьць з нагоды паведамленьняў аб намеры ЗША вывесьці тысячы вайскоўцаў з тэрыторыі гэтай краіны.

Рэакцыя Бэрліну зьявілася ўсьлед за паведамленьнямі выданьняў The Wall Street Journal і Der Spiegel пра пляны прэзыдэнта Дональда Трампа вывесьці значную частку войскаў зь Нямеччыны.

Гаворка ідзе аб 9 500 вайскоўцаў, паведаміла газэта The Wall Street Journal. Паводле зьвестак часопісу Der Spiegel, колькасьць кантынгенту ЗША, які чакае вываду зь Нямеччны ў канцы гэтага году, можа вагацца паміж пяцьцю і пятнаццацьцю тысячамі. Агульная колькасьць амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў Нямеччыне ў цяперашні час складае каля 34 тысяч.

Адносіны паміж Нямеччынай і ЗША могуць быць сур’ёзна закранутыя такім рашэньнем Вашынгтона, заявіў Петэр Бэер, кіраўнік аддзелу адносін з ЗША і Канадай ва ўрадзе Нямеччыны. Яго словы прыводзіць агенцтва DPA.

Міністар замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас у сувязі з гэтым заявіў выданьню BILD am Sonntag, што ў Вашынгтоне і Бэрліне захоўваюць зацікаўленасьць у цесным супрацоўніцтве паміж Нямеччынай і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG