Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: масавыя пратэсты і дзесяткі затрыманых


У Алматы сёньн
У Алматы сёньн

У Нур-Султане, Алматы, Карагандзе і Шымкенце звыш сотні людзей выйшлі на пратэсты. Паліцыя заблякавала падыходы да плошчаў, пра якія апазыцыя заявіла загадзя. Улады патлумачылі гэта «дэзынфэкцыяй». Дзесяткі чалавек былі затрыманыя.

Сярод патрабаванняў пратэстуючых:

  • крэдытная амністыя
  • нацыяналізацыя зямель і аб’ектаў, якія перададзены ў прыватныя рукі
  • забарона на продаж зямель іншаземцам
  • вызваленьне палітычных зьняволеных
  • прыхільнікі Мухтара Аблязава выступаюць таксама за адмену прызнаньня «экстрэмісцкімі» руху «Дэмакратычны выбар Казахстану» і руху «Көше партиясы», які ў красавіку абвясьціў аб намеры дамагацца афіцыйнай рэгістрацыі.
Затрыманьні ў Нур-Султане
Затрыманьні ў Нур-Султане

Пратэсты ў Казахстане пачасьціліся пасьля адстаўкі летась з пасады прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева, які кіраваў краінай амаль 30 гадоў і па-ранейшаму валодае шырокімі паўнамоцтвамі і рычагамі ўплыву на дзяржаўны апарат.

Пасаду кіраўніка дзяржавы заняў стаўленік Назарбаева Касым-Жамарт Такаеў, які абвясьціў курс на «палітычныя рэформы», перагляд заканадаўства аб мірных сходах, партыях, выбарах. Крытыкі лічаць, што абвешчаныя адміністрацыяй Такаева зьмены носяць касмэтычны характар і не мяняюць сутнасьць аўтарытарнай сыстэмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG