Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцэйскі спэцназ у Бафала адмовіўся працаваць пасьля адхіленьня ад працы калегаў


Марцін Гуджына пасьля ўдару паліцэйскага

57 супрацоўнікаў паліцэйскага атраду хуткага рэагаваньня ў амэрыканскім Бафала, штат Нью-Ёрк, пакінулі падразьдзяленьне пасьля адхіленьня ад працы двух іх калегаў, западозраных у зьбіцьці дэманстранта, перадае канал WGRZ. Фактычна са службы сышоў увесь актыўны склад гарадзкога паліцэйскага спэцназу.

Яны лічаць, што іх калегі былі адхіленыя ад працы за выкананьне загадаў, заявіў каналу кіраўнік гарадзкога прафсаюзу супрацоўнікаў паліцыі. Пры гэтым яны засталіся на службе ў паліцыі, адзначае канал CNN.

Двое байцоў спэцназу ў Бафала былі адхіленыя ад працы напярэдадні без захаваньня заробку. Гэта адбылося пасьля таго, як у Сеціва трапіла відэа, на якім адзін з паліцэйскіх ударыў дубінкай, а другі адштурхнуў падчас акцыі пратэсту 75-гадовага дэманстранта Марціна Гуджына, які ўпаў на асфальт і атрымаў траўму.

Пацярпелы шпіталізаваны ў цяжкім стане. Відэаролік выклікаў шквал абурэньня ў сацыяльных сетках і абвінавачваньні паліцыі ў празьмерным ужываньні сілы да дэманстрантаў.

  • Пратэсты ў буйных гарадах ЗША пачаліся ў канцы траўня пасьля гібелі чарнаскурага жыхара Мінэсоты Джорджа Флойда ў Мінэапалісе. У шэрагу выпадкаў дэманстрацыі перарасьлі ў сутыкненьні з паліцыяй, частка ўдзельнікаў рабавалі крамы і займаліся вандалізмам.
  • У апошнія дні інтэнсіўнасьць акцый зьменшылася, у шэрагу гарадоў пачалі аслабляць або скасоўваць камэнданцкую гадзіну.
  • У некалькіх гарадах ЗША ўлады забаранілі выкарыстоўваць супраць дэманстрантаў сродкі для разгону натоўпу, напрыклад, сьлезацечны газ. У Дэнвэры распараджэньне аб забароне выкарыстаньня сьлезацечнага газу, сьветлашумавых гранатаў і гумовых куляў выдаў мясцовы суд. У той жа час паведамляецца, што ў сутыкненьнях з дэманстрантамі пацярпелі прынамсі 100 паліцэйскіх.
  • Хто і для чаго выходзіць на вуліцы ў ЗША? Спрабуем разабрацца
    пачакайце

    No media source currently available

    0:00 0:03:13 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG